NOVAFEST 2025
NOVAFEST – гэта хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі, які штогод адбываецца ва Уселюбе пры парафіі св. Казіміра. Фестываль – гэта магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітвы, сакраманты, сведчанні людзей і іншае, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае нас Хрыстос.