Галоўная выява падзеі: leonardo-iribe-touakqykl4c-unsplash.jpg
Сёстры кармэлiткi Дзiцяткi Езуса

Дні цішыні

Прыносьце ахвяру Пану, уваходзьце ў Ягоныя дзядзінцы

На гары Кармэль прарок Ілля чакаў Бога. Той не прыйшоў ні ў буры, ні ў полымі, ні ў землятрусе. Толькі ў павеве лёгкага ветрыку.

Так і сёння: Пан не ўрываецца. Ён чакае, калі мы сціхнем.

Мы так рэдка дазваляем сабе гэта. Заўсёды ёсць нешта “важнейшае”: справы, клопаты, тэлефон у руках. Але Бог чакае нас у цішыні, у прасторы, дзе няма нічога лішняга.

Запрашаем на гэтыя дні ў манастыр - увайсці ў Ягоныя дзядзінцы, пакінуўшы за брамай мітусню свету. Тут, сярод малітвы і прыроды, можна прынесці Богу найкаштоўнейшую ахвяру - сваю прысутнасць.

Кантакты

+375 33 609 6998сястра Вераніка

+375 29 884 3967сястра Ідалія

або ў Telegram ці Viber

Адрас: Гродненская вобласць, д. Гудагай