Нядзеля Божага слова
У Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў Мінскім біблійным марафоне.
Сутнасць біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з іншымі тымі думкамі, што ў яго ўзніклі пад уздзеяннем Святога Духа.
У мінулым годзе ініцыятыву падтрымала 425 чалавек, такім чынам падчас марафону быў прачытаны ўвесь Новы Запавет і большасць Пяцікніжжа.
Удзел
Чым больш удзельнікаў, тым больш прачытаем Святога Пісання ў адзін дзень. У гэтым годзе хочам разам прачытаць усю Біблію. Няхай Слова дзейнічае ў нашых сэрцах і прыносіць добры плён,— выказваюць пажаданне арганізатары незвычайнага марафона.
Для ўдзелу трэба запоўніць форму
Папа Францішак устанавіў у Касцёле Нядзелю Божага слова з намерам, што гэта будзе дзень, асаблівым чынам прысвечаны роздуму над Святым Пісаннем і яго распаўсюджванню.
Нядзеля Божага Слова з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб дапамагчы людзям абудзіць разуменне аўтарытэту Святога Пісання ў жыцці кожнага верніка.
Адказваючы на заклік пастыра паўсюднага Касцёла, ксяндзы хрыстусоўцы прапануюць усім ахвотным узяць удзел у біблійным марафоне.
Піша Catholic.by
