Галоўная выява падзеі: nicolas-lobos-rhwmkujd6gm-unsplash.jpg
EWTN

Акадэмія EWTN

У Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае да ўдзелу каталіцкіх журналістаў, інфлюэнсераў і асобаў, датычных да стварэння хрысціянскага кантэнту.

«Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма», — паведамляюць арганізатары.

Летняя Акадэмія EWTN 2026 стане юбілейнай — адзначыць пятую гадавіну, таму ва ўдзельнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з усёй супольнасцю выпускнікоў і далучыцца да адмысловых акцый з нагоды гэтай даты.

Умовы ўдзелу

  • узрост ад 21 да 35 гадоў;
  • валоданне англійскай мовай;
  • досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах або адпаведная адукацыя.

Арганізатары пакрываюць УСЕ РАСХОДЫ: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.

Усе падрабязнасці Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку