
NOVAFEST – гэта хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі, які штогод адбываецца ва Уселюбе пры парафіі св. Казіміра. Фестываль – гэта магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітвы, сакраманты, сведчанні людзей і іншае, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае нас Хрыстос.
Запрашаем на фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2025, каб распаліць у сабе шчырую радасць, адчуць асалоду няспыннай малітвы, нанова адкрыць прагненне ўдзячнасці Богу і кожнаму чалавеку на сваім жыццёвым шляху!
Далучайся да NOVAFEST
Падтрымаць малітвай Мы прымаем Святую Камунію штодня і молімся Літанію падзякі i малiтву да Мацi Божай Новага Жыцця за ўсіх удзельнікаў і арганізатараў фестывалю, далучайцеся да духоўнай падрыхтоўкі з намі.
Стаць валанцёрам Наша каманда – гэта людзі з усёй Беларусі. Мы розных узростаў і прафесій, што ў нас агульнага? Сэрца, якое гарыць служыць Богу праз любоў адзін да аднаго. Будзем рады бачыць вас у камандзе! Запаўняйце анкету і мы звяжамся з вамі.
Ахвяраваць на фестываль Мы збіраем сродкі, каб набыць прадметы для абсталявання зон фестывалю, кветкі для ўпрыгожвання і іншыя рэчы для правядзення фестывалю. Ахвяраваць можна анлайн ці напісаўшы нам на пошту novafest.vselyb@gmail.com.
Удзел у фестывалі бясплатны. Будзем удзячны за ахвяраванні для арганізацыі фестывалю, якое можна скласці анлайн па спасылцы ці на фестывалі.
Месца правядзення: касцёл св. Казіміра, Беларусь, Гродзенская вобл., аг. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 22.
З радасцю адкажам на вашы пытанні ці прапановы, пішыце на пошту novafest.vselyb@gmail.com