Сужэнскія сустрэчы ў Мінску
3-5 Октября
Caritas/Сужэнскія сустрэчы

Сужэнскія сустрэчы ў Мінску

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы як з Мінска, так і з іншых гарадоў Беларусі. Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходны папярэдні запіс. На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў «Сужэнскія сустрэчы» дапамагаюць сем’ям:

  • пераадольваць крызісы;
  • знаходзіць новыя шляхі паразумення;
  • аднаўляць цеплыню і давер;
  • адкрываць новы ўзровень блізкасці;
  • знаходзіць адказы на пытанні, якія, магчыма, адкладаюцца гадамі;
  • будаваць трывалую аснову для будучыні ў адносінах.

Для духоўных асоб гэта будзе асаблівая прастора для дыялогу з Богам і паглыблення сувязі з людзьмі. Для іх падрыхтавана спецыяльная праграма.

«Мы з мужам заўсёды думалі, што добра ведаем адзін аднаго. Але штодзённыя клопаты, дзеці, праца — і мы амаль страцілі сапраўдную блізкасць. І менавіта рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» сталі для нас тым часам, калі мы зноў пачалі слухаць і чуць адно аднаго. аднавілі давер і пачалі новыя старонкі больш поўнага і радаснага сужэнскага жыцця».

Каму будуць карысныя гэтыя рэкалекцыі?

  • Сужонкам у крызісе, якія шукаюць шлях да ўзнаўлення адносін, нават калі засталося мала надзеі;
  • Парам з трывалымі адносінамі, якія хочуць іх развіваць і ўмацоўваць;
  • Маладым сем’ям, якія толькі пачалі сумесны шлях і імкнуцца закласці моцны падмурак для будучыні;
  • Духоўным асобам, якія жадаюць аднавіць і паглыбіць сваю сувязь з Богам і з людзьмі.

Чаго можна чакаць ад удзелу?

  • Тры дні, прысвечаныя толькі вам і вашым адносінам, без мітусні і паўсядзённых клопатаў;
  • Асяроддзе даверу і адкрытасці;
  • Моцны інструмент — дыялог, які дапаможа вучыцца гаварыць і слухаць, адкрыта дзяліцца пачуццямі і будаваць больш глыбокія адносіны;
  • Магчымасць стварыць асабісты план аднаўлення і развіцця сямейных або духоўных адносін і пачаць яго рэалізацыю ўжо падчас рэкалекцый.

Вось некалькі сведчанняў удзельнікаў рэкалекцый:

«За гады сужэнства мы праводзілі вельмі мала часу разам. Усю наш увагу займалі дзеці… Мы з мужам аддаліліся, у адносінах з’явілася халоднасць. Але менавіта зараз, у патрэбны момант, мы трапілі на гэтыя рэкалекцыі — і гэта стала для нас сапраўдным пераломным момантам. Мы пераасэнсавалі так шмат, быццам зноў адкрылі адзін аднаго. Ад’язджаем з жаданнем працягваць працаваць над адносінамі, маем шмат планаў і натхнення на будучыню».

«На месца хвалявання і турботы, якія я адчуваў спачатку рэкалекцый, прыйшла цікавасць: “Што ж усё ж такі на самой справе адбываецца ў нашым сужэнстве?”. Я атрымаў адказы на свае пытанні, зразумеў, што гатовы працаваць над адносінамі для таго, каб наша адзінства было яшчэ мацнейшым. Ад’язджаю дадому з радасцю, энтузіязмам, з адчуваннем, што добра паклапаціўся аб нашых адносінах, з вялікім жаданнем далей працаваць над імі для сябе, нас, нашых дзяцей».

«Ад’язджаю з усведамленнем, што мой дыялог змяніўся. Раней я быў вельмі скупы на ўвагу, пачуцці і іх выраз у адносінах да жонкі. За гэтыя тры дні я ўбачыў свой рост — было вельмі лёгка і проста дзяліцца сабой сапраўдным».

«У мяне атрымалася паглядзець на мужа з новага боку, раней мне невядомага. Я адчула, наколькі ён мне важны. Прайшло ўсяго тры дні, а я стала перажываць зусім іншую ступень блізкасці ў сужэнстве. Рэкалекцыі па-сапраўднаму закранулі струны маёй душы».

«Здавалася б, за 25 гадоў сужэнскага жыцця ўсё сказаў, усё ўбачыў, а не … Пасля трох дзён рэкалекцый глядзім адзін на аднаго іншымі вачыма».

Арганізацыйныя пытанні

Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу 3 кастрычніка ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю 5 кастрычніка каля 15.00.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.

Адрас: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).

Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652-11-44

«Нашыя сем’і нарадзіліся каб быць шчаслівымі! Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!» — заклікаюць арганізатары.

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

«Я ехала на ўік-энд, не ведаючы, што там будзе». Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько

Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Бог пакрыху, маленькімі крокамі прыходзіў у нашае жыццё»

Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых

Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыі ўдзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч»

Данный контент взят с Catholic.by