Чуванне моладзі падчас Адвэнту
У ноч з 13 на 14 снежня ў мінскім катэдральным касцёлепройдзе чуванне моладзі на тэму «Выбраў тых, каго сам хацеў».
Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў чуванні ўсіх ахвотных юнакоў і дзяўчат.
Падчас чування адбудзецца традыцыйнае дзяленне аплаткай.
Тыя, хто не мае магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні, могуць духоўна далучыцца да сабранай у мінскай катэдры моладзі з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.
Праграма чування
| Час | Падзея |
|---|---|
| 21.30 | рэгістрацыя ўдзельнікаў |
| 22.00 | падрыхтоўка да святой Імшы |
| 22.30 | святая Імша |
| 23.30 | дзяленне аплаткай |
| 0.00 | малітва Псальмамі |
| 0.30 | канферэнцыя |
| 1.15 | перапынак на каву |
| 1.45 | Ружанец |
| 3.15 | Літанія да ўсіх святых |
| 3.45 | перапынак на каву |
| 4.30 | адарацыя |
| 5.40 | благаслаўленне, заканчэнне чування |
Дадатковая інфармацыя
Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, горад Мінск.
З пытаннямі адносна ўдзелу ў чуванні звяртацца па тэлефону:
+375 (29) 357 15 86 — Андрэй Бурак.
Дадзены кантэнт узяты з Catholic.by
