Рэкалекцыі для сем’яў
На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў «Сужэнскія сустрэчы» дапамагаюць сем’ям:
- пераадольваць крызісы;
- знаходзіць новыя шляхі паразумення;
- аднаўляць цеплыню і давер;
- адкрываць новы ўзровень блізкасці;
- знаходзіць адказы на пытанні, якія, магчыма, адкладаюцца гадамі;
- будаваць трывалую аснову для будучыні ў адносінах.
Для духоўных асоб гэта будзе асаблівая прастора для дыялогу з Богам і паглыблення сувязі з людзьмі.
Каму будуць карысныя гэтыя рэкалекцыі?
- Сужонкам у крызісе, якія шукаюць шлях да ўзнаўлення адносін, нават калі засталося мала надзеі;
- Парам з трывалымі адносінамі, якія хочуць іх развіваць і ўмацоўваць;
- Маладым сем’ям, якія толькі пачалі сумесны шлях і імкнуцца закласці моцны падмурак для будучыні;
- Духоўным асобам, якія жадаюць аднавіць і паглыбіць сваю сувязь з Богам і з людзьмі.
Запіс: 8029-652-11-44.
«Нашыя сем’і нарадзіліся каб быць шчаслівымі! Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!»
