Галоўная выява падзеі: dadalan-real-aq2u-ompw4u-unsplash.jpg
Айцы кармэліты босыя

Сустрэча моладзі ў Парыжы

З 25 снежня 2025 года па 4 студзеня 2026 года айцы кармэліты босыя, якія служаць у парафіі Божага Цела ў Мінску, арганізуюць падарожжа на еўрапейскую сустрэчу моладзі ў духу Тэзэ, якая сёлета пройдзе на Новы год у Парыжы (Францыя).

Гэта сустрэча, якая адбываецца штогод у розных еўрапейскіх сталіцах і мае малітоўны і экуменічны характар, таксама дае магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з архітэктурнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі горада.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Тэзэ Paris

Праграма cустрэчы

ДатаПадзея
25 снежня (каля 12.00)выезд з Мінска
26 снежня (вечар)прыезд у Познань (Польшча), начлег
27 снежнявыезд у Парыж
28 снежня (раніцай)прыезд у Парыж
28 снежня па 1 студзенясустрэча Тэзэ ў Парыжы
1 судзеня (каля 16.00)выезд у Гданьск (Польшча)
2 студзеня (пасля абеду)прыезд у Гданьск
3 студзенявыезд у Мінск

Тэлефон для запісу:

+375 (29) 130-18-54 - айцец Пётр.

Еўрапейскія сустрэчы моладзі Тэзэ на Новы год праводзяцца з 1978 года, калі юнакі і дзяўчаты розных веравызнанняў з усяго кантыненту сабраліся на супольную малітву ў Парыжы.

Дадзены кантэнт узяты з Catholic.by