ZORA — праходзіць хрысціянская падзея
Галоўная выява падзеі: 2025-11-21-1262025-06-07-kansekracyya-cb-ae7868c7-0ef46c35.jpg
Кармэліты босыя

Місіі ў мінскай парафіі Божага Цела

З 23 па 30 лістапада ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца айцы кармэліты, пройдуць парафіяльныя місіі.

Парафіяльныя місіі 

— гэта рэкалекцыі, якія праводзяцца раз на некалькі гадоў для цэлай парафіі. Мэтай місій з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне веры.

Місіі ў мінскай парафіі правядуць кармэліты босыя з парафіі Маці Божай Шкаплернай з Гудагая (Гродзенская дыяцэзія).

Праграма місій

  • Нядзеля, 23 лістапада
  • Панядзелак, 24 лістапада — Дзень аднаўлення веры (Падчас святых Імшаў — вызнанне веры (неабходна прынесці свечкі з хросту або набыць місійныя свечкі; лісткі з вызнаннем трэба падпісаць — прыгожыя можна надрукаваць))
  • Аўторак, 25 лістапада — Дзень памерлых (Трэба прынесці «задушкі» (картачкі з імёнамі памерлых)
  • Серада, 26 лістапада — Дзень хворых і сем’яў (Трэба прынесці (або набыцьсямейны абраз)
  • Чацвер, 27 лістапада —Дзень Эўхарыстыі (Трэба прынесці або набыць малітоўнік)
  • Пятніца, 28 лістапада — Дзень паяднання
  • Субота, 29 лістапада — Дзень Марыі (Неабходна прынесці (або набыць) марыйны абраз і ружанец)
  • Нядзеля, 30 лістапада — Завяршэнне місій (Неабходна прынесці (або набыць) малы або большы па памерах крыж)

Падрабязна