Майстэрня літургічнага спеву
Галоўная выява падзеі: 2025-10-09-3-06.jpg
Айцы-францішкане

Майстэрня літургічнага спеву

У афіцыйных сацыяльных сетках Музычнай майстэрні з’явілася абвестка пра рэгістрацыю на анансаваную раней трэцюю сустрэчу Майстэрні літургічнага спеву, ці так званай «міні-майстэрні». Яна пройдзе ў Івянцы пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага.

Хор

Для каго?

Па сваёй задуме Майстэрня літургічнага спеву ўяўляе сабой цыкл фармацыйных сустрэч для кантараў, удзельнікаў касцёльных хораў і ўсіх тых, хто праз спеў адкрывае прыгажосць і глыбіню літургіі, які прапануе магчымасць удасканаліць музычныя навыкі і літургічныя веды, узбагаціцца духоўна і быць у жывым кантакце з аднадумцамі.

Праграма “міні-майстэрні” вельмі насычаная і прадугледжвае перадусім вакальна-харавыя рэпетыцыі і штодзённы ўдзел у святой Імшы. Падчас сустрэчы пройдзе таксама духоўная канферэнцыя, кантарскі майстар-клас і адарацыя. Пры гэтым запланаваны і супольны вольны час — паведамляюць арганізатары.

Занятие

Умовы ўдзелу

Да 15 кастрычніка адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы. заяўка

  • Да ўдзелу запрашаюць ахвотных ва ўзросце ад 16 гадоў. Заяўкі ад людзей малодшага ўзросту будуць аўтаматычна ануляваныя;

  • У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў удзел магчымы выключна пасля папярэдняй анлайн-рэгістрацыі і атрымання пацвярджэння з боку арганізатараў (на электронную пошту);

  • Даезд да месца правядзення мерапрыемства і зваротную дарогу ўдзельнікі арганізуюць самастойна. Пажадана прыехаць у пятніцу 24 кастрычніка да 19.30, у іншых выпадках неабходна скантактавацца з арганізатарамі:

  • Ад’езд можна планаваць у нядзелю 26 кастрычніка пасля 14.00. У выпадку, калі разглядаецца даезд і ад’езд на грамадскім транспарце (маршрутцы), рэкамендавана паклапаціцца пра яго браніраванне загадзя, найлепш – адразу пасля атрымання пацвярджэння аб удзеле;

  • Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары;

  • Удзельнікі атрымаюць увесь неабходны нотны матэрыял на месцы. Рэкамендавана ўзяць з сабой цёплыя рэчы, спальнікі, алоўкі і нататнікі, а таксама спеўнікі (па жаданні).

Общая встреча

Ахвяраванне на арганізацыйныя выдаткі складаецца ў дабравольным памеры.

Данный контент взят с Catholic.by