Фестываль калядных спеваў
У гасцінным беларускай мястэчку, дзе ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў, у чарговы раз збярэ дзяцей і моладзь Івейшчыны, каб у атмасферы братэрства з вялікай радасцю і энтузіязмам яны маглі падзяліцца сваімі талентамі і праславіць Хрыста.
Фестываль Gloria in excelsis Deo — «Хвала на вышынях Богу» — гэта маштабнае мерапрыемства, якое па праве лічыцца адной з яскравых рэлігійных падзей жыцця Касцёла на Беларусі. За час існавання фестывалю ў ім прымалі ўдзел выканаўцы не толькі з Івейскай зямлі, але і прадстаўнікі розных мясцін Беларусі і нават з замежжа.
Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да прадстаўнічага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць калядныя сцэнкі.
Праграма
- Фестываль распачнецца святой Імшой у 11.30 у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі;
- У 14.00 адбудзецца святочны канцэрт у Цэнтры культуры і вольнага часу горада Іўе (вуліца 1 Мая, дом 2).
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных у Іўе на традыцыйны фестываль калядных песень.
Дадзены кантэнт узяты з Catholic.by
