ZORA — праходзіць хрысціянская падзея
Галоўная выява падзеі: annie-spratt-upz3ppdzk2y-unsplash.jpg
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах

Фестываль-конкурс каляднай песні «Зорка Бэтлеема» у Мёрах

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае творчыя калектывы ад парафій з усіх дыяцэзій Беларусі да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які арганізуе Віцебская дыяцэзія.

Дзяўчыны спяваюць

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

  • малодшая (да 8 гадоў);
  • сярэдняя (9-12 гадоў);
  • старэйшая (13-17 гадоў).

Намінацыі: сола, гурт, інструментальная творчасць.

Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 15 снежня 2025 года ТУТ

Фестываль пройдзе 3 студзеня 2026 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (Мёры, пл. Леніна, 14).

Падрабязна Сайт парафіі

Афіша